Главная    Карта сайта    Написать письмо
Ru   En
Фотогалерея
Смотреть фото
Сайт Президента Республики Беларусь
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Официальный сайт Витебского облисполкома
Каталог ресурсов государственных органов
БРСМ
Погода на rp5.ru
Главная  >  Программы развития района  >  Праграма развіцця галіны культуры Полацкага раёна на 2007-2010 гады
Праграма развіцця галіны культуры Полацкага раёна на 2007-2010 гады

Праграма развіцця галіны культуры Полацкага раёна на 2007-2010 гады
                                  
                                                       ГЛАВА 1
 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 1. Праграма развіцця галіны культуры Полацкага раёна на 2007-2010 гады (далей – Праграма) грунтуецца на Законе Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года “Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь” у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, артыкул 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031), распрацавана на падставе аналізу сучаснага стану і перспектыў развіцця ўстаноў культуры Полацкага раёна (далей – раён), з улікам канцэпцыі развіцця галіны культуры Віцебскай вобласці.

2. Распрацоўшчыкам Праграмы з’яўляецца аддзел культуры Полацкага раённага выканаўчага камітэта (далей – аддзел культуры райвыканкома). Працягласць рэалізацыі мерапрыемстваў Праграмы –  2007 - 2010 гады.

3. Асноўнымі выканаўцамі Праграмы з’яўляюцца аддзел культуры райвыканкома, установы культуры раёна.

4. Рэалізацыя Праграмы здзяйсняецца ў адпаведнасці з мерапрыемствамі па рэалізацыі Праграмы развіцця галіны культуры Полацкага раёна на 2007-2010 гады згодна з дадаткам 1 і мерапрыемствамі па фінансавай падтрымцы Праграмы развіцця галіны культуры Полацкага раёна на 2007-2010 гады і ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры і мастацтва Полацкага раёна на 2007-2010 гады, згодна з дадаткам 2.

5. Фінансаванне Праграмы ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага, абласнога бюджэтаў у межах выдзеленых асігнаванняў, а таксама з пазабюджэтных крыніц.

                                                              ГЛАВА 2

МЭТА І ЗАДАЧЫ ПРАГРАМЫ
 
 6. Мэтай Праграмы з’яўляецца забеспячэнне паўнацэннага функцыянавання галіны культуры Полацкага раёна ў новых сацыяльна-эканамічных умовах  шляхам аптымальнага дзяржаўнага рэгулявання.

7. Праграма прадугледжвае рашэнне наступных асноўных задач:
 7.1. рэалізацыя прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры:
захаванне, развіццё і распаўсюджванне беларускай нацыянальнай культуры і мовы;
стварэнне, распаўсюджванне і папулярызацыя твораў мастацкай літаратуры і мастацтва для дзяцей і моладзі;
 стварэнне ўмоў для эстэтычнага выхавання, мастацкай і культуралагічнай адукацыі дзяцей і моладзі;
 папулярызацыя класічных твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, іншых эстэтычных і маральных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры;
 7.2. захаванне і развіццё існуючага культурнага патэнцыяла Полацкага раёна, максімальна эфектыўнае выкарыстанне яго для развіцця Полацкага раёна як культурнага і турыстычнага цэнтра Рэспублікі Беларусь;
 7.3. развіццё формаў культурнай актыўнасці насельніцтва раёна;
 7.4. адаптацыя існуючых аб’ектаў культуры да змяніўшыхся сацыяльна-эканамічных ўмоў, выкарыстанне новых культуралагічных тэхналогій у рабоце ўстаноў культуры;
 7.5. захаванне і развіццё сеткі ўстаноў культуры раёна, паэтапная рэарганізацыя аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння;
 7.6. выкананне на належным узроўні ўсіх патрабаванняў заканадаўства па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей з мэтай захавання самабытнасці і гісторыка-турыстычнай прывабнасці раёна;
 7.7. зберажэнне і развіццё музейнага і бібліятэчнага фондаў, камп’ютэрызацыя бібліятэчнага абслугоўвання;
 7.8. дасягненне высокіх паказчыкаў у культурна-дасугавай дзейнасці, у развіцці выяўленчага, музычнага, тэатральнага мастацтваў, фальклору і рамёстваў, адукацыі ў галіне культуры і мастацтва;
 7.9. падрыхтоўка кадраў і сацыяльная падтрымка работнікаў культуры;
7.10. умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры раёна .
                                         
                                                       ГЛАВА 3

СІСТЭМА ПРАГРАМНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ, ЧАКАЕМЫЯ ВЫНІКІ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАГРАМЫ

8. Праграмай прадугледжваецца распрацоўка і рэалізацыя комплекса мерапрыемстваў, накіраваных на рашэнне пастаўленых задач:
8.1. гісторыка-культурная спадчына:
          вывучэнне і арганізацыя ўліку нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі раёна, забеспячэнне захавання іх у належным стане, што прадугледжваецца канцэпцыяй    развіцця раёна;
         вялікая ўвага нададзена мерапрыемствам па прапагандзе і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны раёна;
8.2. бібліятэкі:
          удасканаленне сеткі бібліятэк раёна, стварэнне новых тыпаў бібліятэк, камплектаванне бібліятэчнага фонду, камп’ютэрызацыя сельскіх бібліятэк;
8.3.народная творчасць:
стварэнне і ўкараненне новых формаў і метадаў арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці, падтрымка і развіццё лепшых традыцый самадзейнага мастацтва і народнай творчасці раёна, арганізацыя і правядзенне на высокім узроўні культурна-масавых мерапрыемстваў рэгіянальнага значэння, адраджэнне і папулярызацыя народных рамёстваў;
8.4. адраджэнне і развіццё культуры вёскі:
          стварэнне мабільных устаноў культуры, удасканаленне абслугоўвання сельскага насельніцтва, стварэнне новых тыпаў сельскіх устаноў культуры, адкрыццё філарманічных пляцовак;
8.5. выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і дызайн:
           арганізацыя мэтанакіраванай работы гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выставачнай дзейнасці народнага клуба “Майстар”, адкрыццё філіялаў Полацкага раённага Цэнтра рамёстваў, выставачных залаў;
8.6. кадры культуры:
зберажэнне і нарошчванне кадравага і інтэлектуальнага патэнцыялу галіны культуры раёна, удасканаленне сістэмы павышэння кваліфікацыі творчых кадраў, забеспячэнне функцыянавання сістэмы непарыўнай адукацыі і перападрыхтоўкі кадраў у галіне культуры, сацыяльная падтрымка работнікаў культуры і творчай інтэлігенцыі раёна;
8.7. выданне інфармацыйна-метадычнай літаратуры:
      выданне метадычных дапаможнікаў для работнікаў культуры раёна;     
8.8. мерапрыемствы па фінансавай падтрымцы Праграмы развіцця галіны культуры Полацкага раёна на 2007-2010 гады і ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры і мастацтва Полацкага раёна на 2007-2010 гады:
развіццё сістэмы мэтавага фінансавання галіны культуры, а таксама  прыцягненне розных пазабюджэтных сродкаў (платныя паслугі, спонсарскія сродкі, фонды, гранты і іншыя);
дасягненне кардынальнага паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры і мастацтва раёна, што забяспечыла б якаснае выкананне нарматываў сацыяльных стандартаў і задавальненне ўсіх запатрабаванняў па культурна-дасугаваму абслугоўванню насельніцтва раёна.

9. Рэалізацыя Праграмы дазволіць:
захаваць гісторыка-культурнае асяроддзе раёна;
актывізаваць творчую ініцыятыву насельніцтва раёна праз раённыя, абласныя фестывалі, конкурсы і іншыя акцыі;
падтрымаць аматарскую народную творчасць ва ўсіх відах і накірунках яе дзейнасці;
стварыць адзіную культурную прастору раёна, садзейнічаць развіццю народных рамёстваў;
стварыць магчымасці для далучэння да прафесійнага мастацтва шырокіх слаёў насельніцтва раёна;
зберагчы і развіць кадравы патэнцыял галіны культуры раёна, рэалізаваць шэраг мерапрыемстваў па сацыяльнай падтрымцы творчай інтэлігенцыі раёна;
удасканаліць змест арганізацыі вольнага часу, павысіць яго значнасць, якасць і эфектыўнасць;
выявіць і падтрымаць творча адораную моладзь;
умацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстаноў культуры.

 


 

Rating All.BY