Материалы

Дзень Беларускага пісьменства ў Полацку

Праграма святкавання Дня беларускага пiсьменства, 500-годдзя беларускага кнiгадрукавання i 1155-годдзя Полацка

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь" Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня.

Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах – цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў.
Дзень беларускага пісьменства праходзіў у наступных гарадах Беларусі: 

1994 – Полацк
1995 – Тураў
1996 – Навагрудак
1997 – Нясвіж
1998 – Орша
1999 – Пінск
2000 – Заслаў'е
2001 – Мсціслаў
2002 – Мір
2003 – Полацк
2004 – Тураў
2005 – Камянец
2006 – Паставы
2007 – Шклоў
2008 – Барысаў
2009 – Смаргонь
2010 – Хойнікі
2011 – Ганцавічы
2012 – Глыбокае
2013 – Быхаў
2014 – Заслаўе
2015 – Шчучын
2016 – Рагачоў

Штогадова ў святочных мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства прымаюць удзел вышэйшыя афіцыйныя асобы Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі міністэрстваў, дзеячы літаратуры, культуры, навукі, мастацтва, журналісты, прадстаўнікі пасольстваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, замежныя дэлегацыі.

За час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Святочныя мерапрыемствы праходзяць не толькі ў горадзе-сталіцы, але і па ўсёй рэспубліцы. Гэта – тэматычныя ўрокі, лекцыі, семінары, творчыя сустрэчы з вучонымі, пісьменнікамі, дзеячамі культуры, педагогамі.

У ліку важнейшых мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства – урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, заснавальнікамі якога з'яўляюцца грамадскае аб'яднанне "Саюз пісьменнікаў Беларусі", Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, іншыя зацікаўленыя.

У рамках Дня беларускага пісьменства Міністэрствам інфармацыі праводзіцца Фестываль кнігі і прэсы, на якім працуюць кніжныя выставачныя павільоны, тэматычныя кніжныя пляцоўкі, экспазіцыі рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных СМІ, тарговыя павільоны і палаткі. У час правядзення Фестывалю госці свята сустракаюцца з беларускімі літаратарамі, супрацоўнікамі выдавецтваў і рэдакцый друкаваных СМІ, праводзяцца прэзентацыі кніг і выдавецтваў, перыядычных выданняў, арганізуюцца выступленні мастацкіх калектываў і беларускіх выканаўцаў.

Састаўной часткай Дня беларускага пісьменства традыцыйна з'яўляецца рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да Святыняў" з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, у якой прымаюць удзел прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, духавенства. Па благаслаўленню Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсея Беларусі Філарета экспедыцыя праходзіць па гарадах і вёсках некалькіх рэгіёнаў краіны і завяршае свой шлях у сталіцы правядзення свята.
Таксама напярэдадні Дня беларускага пісьменства штогод праводзіцца "круглы стол" з удзелам замежных паэтаў і пісьменнікаў, арганізатарамі якога з'яўляюцца РВУ "Літаратура і Мастацтва", Выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі" і Міністэрства інфармацыі.

Традыцыйна Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі праводзіцца навукова-практычная канферэнцыя, у якой прымаюць удзел супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Я.Коласа НАН Беларусі, Інстытута літаратуры імя Я.Купалы НАН Беларусі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы НАН Беларусі, іншых навуковых устаноў нашай краіны.


 Паважаныя жыхары Полацка і Полацкага раёна!

wd-pol

Запрашаем скульптараў і архітэктараў, маючых адпаведную адукацыю, прыняць удзел у конкурсе эскізных праектаў памятнага знака "Полацк − калыска беларускай дзяржаўнасці" у г. Полацку.

Больш падрабязная інфармацыя ТУТ.

Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 


 Создан оргкомитет по подготовке и проведению Дня белорусской письменности в 2017 году

Создан Национальный организационный комитет по подготовке и проведению Дня белорусской письменности в г.Полоцке Витебской области 3 сентября 2017 года. Соответствующее постановление принял Совет Министров Республики Беларусь №894 от 1 ноября 2016 г.

 Согласно документу, финансирование подготовки и проведения мероприятий Дня письменности поручено осуществить за счет средств республиканского и местных бюджетов в рамках средств, предусмотренных государственным органом на проведение централизованных мероприятий, а также иных источников.